Былы езуіцкі калегіум

 Полацк

Агульная інфармацыя

Езуіцкі калегіум у Полацку быў адкрыты ў 1580 годзе па ўказе караля Стэфана Баторыя. Архітэктурны комплекс каменных пабудоў калегіума, узведзены ў XVIII стагоддзі. У 1812 годзе калегіум быў ператвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію, якая стала найбуйнейшым адукацыйным цэнтрам Беларусі. У 1820 годзе пасля высылкі езуітаў з Расійскай імперыі Акадэмія была ліквідавана. У 1835-1915 гг. у будынку знаходзiўся Полацкі кадэцкі корпус. Цяпер тут размешчаны факультэты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.


Іншыя катэгорыі