DRAKKAR

Значнае месца ў гісторыі Полацкага краю належыць яго старадаўняй транспартнай артэрыі - рацэ Заходняя Дзвіна. Разгалінаваная сетка водных шляхоў зносін аж да пачатку XX ст. была самай зручнай транспартнай сістэмай на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заходняя Дзвіна адыгрывала вялікую ролю ў гаспадарчым жыцці рэгіёну і краіны ў цэлым, была злучальным звяном паміж рознымі краінамі і кантынентамі. Вялікае значэнне мае рака на працягу ўсёй гісторыі развіцця горада, асабліва ў эпоху ранняга сярэднявечча: Полацк - адзін з галоўных гандлёвых гарадоў Усходняй Еўропы.
Сярэднявечныя дракары вікінгаў - адны з самых вядомых сімвалаў знакамітага ваяўнічага народа. Канструкцыя дракара ўключыла ў сябе абагульненне багатага вопыту скандынаўскіх майстроў. Гэта былі самыя практычныя і хуткія лодкі свайго часу. Сваю назву дракары вікінгаў атрымалі ў гонар міфічных драконаў. Іх галовы выразаліся на прымацаваных да носа гэтых караблёў фігурах. Дзякуючы пазнавальнаму вонкаваму выгляду караблі скандынаваў можна было лёгка вылучыць на фоне судоў астатніх еўрапейцаў.

Народны тэатр гістарычнага касцюма "Полацкі Зьвяз"

Народны тэатр гістарычнага касцюма "Полацкі Зьвяз"

Падрабязней
Марская дружына "РУС"

Марская дружына "РУС"

Падрабязней
Ладдзя «Варвара»

Ладдзя «Варвара»

Падрабязней