Дзіцячая пляцоўка

Дзяцінства - бесклапотная пара ў жыцці любога чалавека. Усе мы праводзілі час за рознымі гульнямі. Але калі сёння ў нас ёсць рознакаляровыя цацкі з пластыку, то дзеці сярэднявечча забаўляліся з драўлянымі прыстасаваннямі і цацкамі. Дзеля таго, каб пазнаёміцца з тым, як гэта было - запрашаем на дзіцячую пляцоўку фестывалю. Тут вы зможаце ўбачыць, як бавілі вольны час дзеці ў розны час. Для дзяцей будуць арганізаваны розныя гульні, у тым ліку настольныя. На фестывалі сваё адметнае месца зойме інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка. Маленькія аматары гісторыі атрымаюць магчымасць асабіста пазнаёміцца з жыццём сярэднявечных людзей, іх побытам і традыцыямі.

Вас чакае знаёмства са сярэднявечнымі гульнямі і забавамі, старадаўнія настольныя гульні, самых маленькіх гасцей фестывалю чакаюць цацкі і забавы, атракцыёны. Актыўных чакае паласа перашкод, а самых дапытлівых - квэсты. Для маленькіх падрыхтаваны заняткі па вырабе сярэднявечных лялек.

Няма старонак